Аб сустрэчы Пасла Ул.Баравікова з рэктарам БДУ А.Каралём
11.03.2025 г.11 сакавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу з рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэем Каралём.
Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі аб перспектывах нарошчвання міжуніверсітэцкага беларуска-в'етнамскага ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва ў сферы навучання і падрыхтоўкі спецыялістаў, арганізацыі абменных візітаў і рэалізацыі сумесных навуковых праектаў.
У рамках візіту, які адбыўся пры арганізацыйнай падтрымцы і ўдзеле Пасольства, дэлегацыя БДУ правяла перагаворы з Прэзідэнтам В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій Цьяу Ван Мінем, намеснікам Дырэктара Цэнтра развіцця міжнароднай адукацыі дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі і падрыхтоўкі кадраў Фан Бінем і віцэ-рэктарам В'етнамскага нацыянальнага ўніверсітэта Нгуен Хаанг Хаем.