:

Аб запуску консульскіх паслуг у Генеральным консульстве ў Хашыміне

05.12.2022 г.

5 снежня 2022 г. у Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у Хашыміне адбылася ўрачыстая цырымонія запуску консульскіх дзеянняў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Пасол Уладзімір Баравікоў, намеснік Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Надзея Лазарэвіч, Генеральны консул Руслан Варанкоў, кіраўнікі шэрага беларускіх прадпрыемстваў і СМІ.

У рамках свайго выступу Ўл.Баравікоў зазначыў, што запуск консульскіх паслуг у Генеральным консульстве ў Хашыміне з'яўляецца адной са знакавых падзей па ўмацаванні сувязей з В'етнамам. Падкрэсліў, што Генконсульства з'яўляецца фарпостам для Беларусі ў паўднёвым рэгіёне В'етнама.

Падчас цырымоніі Н.Лазарэвіч выказала ўпэўненасць, што дзейнасць Генеральнага консульства ў Хашыміне дазволіць жыхарам В'етнама і яго гасцям стаць бліжэй да нашай краіны.

Р.Варанкоў заявіў, што гэта падзея з'яўляецца важным этапам у дзейнасці Генеральнага консульства, які папярэднічае больш шырокамаштабнай працы ў Хашыміне. Яна будзе ўключаць не толькі работу з грамадзянамі, але і актыўнае ўключэнне ў гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і паўднёвымі рэгіёнамі.

З 5 снежня 2022 г. Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Хашыміне пачынае прыём грамадзян для аказання консульскіх паслуг.

Прыём грамадзян Рэспублікі Беларусь па консульскіх пытаннях, а таксама прыём замежных грамадзян па пытаннях выдачы віз ажыццяўляецца замежнай установай па папярэднім запісе па электроннай пошце hochiminhcity@mfa.gov.by.

У выпадку экстранай сітуацыі грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць звязацца з Генеральным консульствам па тэлефоне “гарачай лініі” +84 38 9090921.

Графік працы консульскай прыёмнай Генеральнага консульства:
панядзелак, серада, пятніца
з 09.30 да 12.30

Генеральнае консульства размешчана па адрасе:
Số 2/6 Đường số 31, Tổ 2, phường An Khánh, TP. Thủ Đức, TP. Hồ Chí Minh, Viet Nam.

Актуальная інфармацыя аб працы консульскай прыёмнай, а таксама іншыя аб’явы і навіны Генеральнага консульства даступныя ў акаўнтах замежнай установы @belarusinhcmc у сацыяльных сетках “Twitter”, “Facebook” і “Instagram”, а таксама на сайце Пасольства Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам https://vietnam.mfa.gov.by.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці