Аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў
22.01.2025 г.30 студзеня 2025 года ўступае ў сілу Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў (далей — Пагадненне).
У адпаведнасці з артыкулам 2 Пагаднення грамадзяне Беларусі і В'етнама, якія маюць сапраўдныя нацыянальныя пашпарты, могуць ажыццяўляць уезд, выезд, знаходжанне і (або) транзітны праезд праз тэрыторыю адной з дзяржаў у бязвізавым рэжыме пры ўмове, што тэрмін іх знаходжання не перавышае 30 (трыццаці) дзён, пачынаючы з даты ўезду. Агульны тэрмін знаходжання на тэрыторыі дзяржавы адным з бакоў Пагаднення не павінен перавышаць 90 (дзевяноста) дзён на працягу каляндарнага года.
Грамадзяне дзяржавы аднаго з бакоў Пагаднення, якія маюць намер знаходзіцца на тэрыторыі дзяржавы другога боку больш за 30 (трыццаць) дзён, павінны загадзя аформіць адпаведную візу незалежна ад мэты паездкі.