Аб удзеле Пасла У.Баравікова ў мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі
06.05.2026 г.6 мая 2026 года Пасол Беларусі Уладзімір Баравікоў разам з кіраўнікамі місій Расіі, Арменіі і Казахстана, дыпламатамі і членамі сем'яў урачыста ўсклаў вянкі да Маўзалея Хо Шы Міна, Манумента загінуўшым героям і Помніку савецкім ваенным спецыялістам, якія аказвалі дапамогу народу В'етнама.
Серыя мерапрыемстваў прымеркавана да святкавання гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 9 мая, Вызвалення Паўднёвага В'етнама і ўз'яднання краіны 30 красавіка і Перамогі ў бітве пры Дыенбіенфу 7 мая.
У ходзе сустрэчы з начальнікам Камандавання Маўзалея Прэзідэнта Хо Шы Міна генерал-маёрам Фам Хай Чунгам Пасол Беларусі падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай праўды і памяці аб героях, якія аддалі жыццё дзеля свабоды і незалежнасці краіны. Агульная Перамога стала магчымай толькі дзякуючы згуртаванасці, салідарнасці і масаваму гераізму ўсяго савецкага народа.
Кіраўнікі дыпламатычных місій пакінулі запіс у Кнізе ганаровых гасцей.