:

Аб сустрэчы Генконсула Беларусі Р.Варанкова з рэктарам Політэхнічнага ўніверсітэта г.Хашыміна і падпісанні пагаднення з БДУІР

06.09.2023 г.

6 верасня 2023 г. адбылася сустрэча Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г. Хашыміне Руслана Варанкова з рэктарам Політэхнічнага ўніверсітэта г. Хашыміна Май Тхань Фонгам.

Падчас перагавораў бакі абмеркавалі стан і перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння паміж Політэхнічным універсітэтам г.Хашыміна і шэрагам беларускіх вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку абмен студэнтамі і выкладчыкамі, арганізацыю сумеснай навуковай дзейнасці і падрыхтоўку калектыўных навуковых публікацый.

У ходзе мерапрыемства таксама адбылася відэаканферэнцыя з Беларускім дзяржаўным універсітэтам інфарматыкі і радыёэлектронікі. Беларускі ўніверсітэт быў прадстаўлены першым прарэктарам Максімам Давыдавым.

Кіраўніцтва дзвюх ВНУ прадставіла адукацыйны патэнцыял устаноў, а таксама акрэсліла крокі па далейшым узаемадзеянні на бліжэйшую перспектыву.

Па выніках БДУІР і Політэхнічны ўніверсітэт г.Хашыміна падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці