Аб сустрэчы Пасла Беларусі У.Баравікова з дырэктарам Hồ Gươm Opera ў г.Ханоі
14.10.2024 г.14 кастрычніка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу з намеснікам дырэктара Дэпартамента партыйна-палітычнай працы Міністэрства грамадскай бяспекі, дырэктарам канцэртнай залы Hồ Gươm Opera ў г.Ханоі, народным артыстам В'етнама генерал-маёрам Нгуен Конг Баем.
У ходзе сустрэчы пацверджана ўзаемная зацікаўленасць Беларусі і В'етнама ў інтэнсіфікацыі двухбаковага ўзаемадзеяння ў культурнай сферы. На блізкатэрміновую перспектыву намечаны да рэалізацыі шэраг сумесных праектаў.