Аб удзеле ў Дні ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і паказе кінадылогіі аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны
22.06.2025 г.22 чэрвеня 2025 года ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа Пасол Беларусі Уладзімір Баравікоў і работнікі дыпмісіі разам з кіраўніком і дыпламатамі Пасольства Расіі, прадстаўнікамі в'етнамскіх арганізацый ушанавалі памяць мільёнаў савецкіх грамадзян, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У сваім выступленні Пасол Беларусі звярнуў увагу на катастрафічную шкоду, нанесеную рэспубліцы ў гады вайны. Акцэнтаваў важнасць захавання гістарычнай памяці і праўды аб генацыдзе беларускага і іншых народаў былога СССР, а таксама вырашальным укладзе савецкага народа ў перамогу над фашызмам з тым, каб падобная трагедыя больш ніколі не паўтарылася.
На мерапрыемстве выступілі Пасол Расіі Генадзь Бяздзетка і дырэктар Расійскага цэнтра навукі і культуры ў г.Ханоі Уладзімір Мурашкін.
У памяць усіх ваенных і мірных грамадзян, якія загінулі за свабоду і незалежнасць Радзімы, удзельнікі цырымоніі ўсклалі кветкі і аддалі даніну павагі хвілінай маўчання.
Па завяршэнні жалобнай цырымоніі адбыўся паказ кінадзілогіі кінастудыі «Беларусьфільм» «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі».
У той жа дзень Пасол Уладзімір Баравікоў і работнікі дыпмісіі ў памяць аб выпрабаваннях, якія перажылі беларусы і іншыя народы СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны, далучыліся да Усебеларускай хвіліны маўчання.