:

Аб удзеле Пасла У.Баравікова ў сумесных з М'янмай мерапрыемствах

04.10.2025 г.

30 кастрычніка – 3 кастрычніка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам і ў Рэспубліцы Саюз М'янма (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у серыі мерапрыемстваў у г.Мінску, прысвечаных супрацоўніцтву з М'янмай.

Адбылося 2-е пасяджэнне Сумеснага Беларуска-М'яманскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Сустаршынямі на мерапрыемстве з'яўляліся Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў і Міністр інвестыцый і знешнеэканамічных адносін М'янмы Ва Ва Маўн. Бакі абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні, вызначылі прыярытэтныя напрамкі і шляхі далейшага паглыблення супрацоўніцтва, у тым ліку ў галінах машынабудавання, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, навукі і тэхналогій, адукацыі, культуры, турызму. Адзначана важнасць пашырэння дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва з акцэнтам на гандлёва-эканамічную сферу. Намечаны графік сумесных мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву.

Пасол Беларусі прыняў удзел у 2-м раундзе кансультацый па агульнапалітычных пытаннях паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Саюз М'янма. Беларускі бок на перагаворах узначаліў Першы намеснік Міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч, м'янманскі – намеснік Міністра замежных спраў Ко Ко Чжо. Абмеркаваны ўвесь спектр пытанняў беларуска-м'янманскіх адносін, уключаючы развіццё палітычнага дыялога, нарошчванне ўзаемнага гандлю, пашырэнне дагаворна-прававой базы, двухбаковае ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый.

З удзелам Уладзіміра Баравікова прайшло 1-е пасяджэнне Беларуска-М'янманскай Сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве ў сферы сельскай гаспадаркі і харчавання. Разгледжаны ключавыя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння: сертыфікацыя беларускай мясной і малочнай прадукцыі; фітасанітарныя патрабаванні і ўмовы доступу на рынак М'янмы; перспектывы пашырэння наменклатуры беларускага экспарту.

Пры ўдзеле Пасла Беларусі прайшлі сустрэчы м'янманскай дэлегацыі з намеснікам Міністра прамысловасці Дзянісам Бакеем і намеснікам Міністра аховы здароўя Аляксандрам Старавойтавым.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці