Аб удзеле Пасла У.Баравікова ва ўрачыстай цырымоніі
18.08.2025 г.18 жніўня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў разам з кіраўнікамі акрэдытаваных у г.Ханоі дыпмісій у азнаменаванне 80-годдзя незалежнасці Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам і 80-годдзя дыпламатычнай службы В'етнама ўсклаў вянкі да Маўзалея Хашыміна і Помніка загінуўшым героям у г.Ханоі.
У ходзе выступлення намеснік Міністра замежных спраў В'етнама Ле Тхі Тху Ханг адзначыла важнасць нарошчвання міжнароднага супрацоўніцтва і ўклада замежных партнёраў у сацыяльна-эканамічнае развіццё В'етнама, павышэнне яго ролі і аўтарытэту ў рэгіёне і ў свеце, умацаванне міжнароднай бяспекі.