:

Аб працоўным візіце Пасла У.Баравікова ў М'янму

14.08.2026 г.

13-14 жніўня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам і Рэспубліцы Саюз М'янма (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у мерапрыемствах візіту Старшыні Беларускай партыі “Белая Русь” Вольгі Чамаданавай у М'янму.

З удзелам Уладзіміра Баравікова праведзены перагаворы са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Асамблеі Саюза (Парламента) М'янмы, Старшынёй Партыі салідарнасці і развіцця Саюза, Кхін Йі. Адбылося абмеркаванне бягучага і перспектыўнага супрацоўніцтва дзвюх краін з акцэнтам на рэалізацыю сумесных кааперацыйных праектаў у гандлёва-эканамічнай і гуманітарна-адукацыйнай сферах.

Зацікаўлены абмен думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага парадку дня, уключаючы перспектывы ўмацавання ўзаемадзеяння, абмеркаваны Паслом Уладзімірам Баравіковым на сустрэчах з Генерал-кватэрмайстарам Узброеных Сіл М'янмы генерал-лейтэнантам Зо М'ё Цінам і намеснікам начальніка паліцыі МУС РСМ генерал-маёрам М'ё Мін Тхайкам.

Мадальнасці адкрыцця Пасольства Беларусі ў М'янме і графік маючых адбыцца кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях знаходзіліся ў фокусе ўвагі перагавораў з Генеральным дырэктарам дэпартамента пратакола МЗС РСМ Тэт Тунам.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці