Агляд гандлёвага рэжыму Тайланду
Тайланд не мае спецыяльных законаў, судовых рашэнняў і адміністрацыйных пастаноў у дачыненні непрэферэнцыйных правілаў паходжання тавару.
Прэферэнцыйныя правілы апісаны ў дадатках да Глабальнай сістэмы гандлёвых прэфэрэнцый. Імпарт з краін АСЕАН рэгулюецца правіламі ў адпаведнасці са Схемай прэферэнцыйных тарыфаў АСЕАН.
Для таго, каб тавар трапіў пад рэгуляванне ў адпаведнасці са Схемай АСЕАН, ён павінен не менш чым на 40% складацца з матэрыялаў, вырабленых у краінах АСЕАН. Рэгуляваннем дадзенага пытання займаецца Мытны дэпартамент Тайланда.
Тайланд працягвае зніжаць стаўкі на асобныя тавары ў адпаведнасці з патрабаваннямі СГА і Пагадненнем аб свабодным гандлі АСЕАН (АФТА), у першую чаргу, на прадукцыю, якую не вырабляюць у краіне.
Колькасць бяспошлінных тарыфных ліній у пераліку мытных тарыфаў у цяперашні час складае прыкладна 20%.
Тавар можа быць увезены на тэрыторыю мытнага склада без выплаты імпартных пошлін, калі ён прызначаны для рээкспарту альбо будзе выкарыстаны для вытворчасці экспартнай прадукцыі.
Тайланд прадпрымае актыўныя меры па спрашчэнню і павелічэнню празрыстасці мытных працэдур. Уведзена электронная «online» сістэма разлікаў паміж мытняй і банкамі, а таксама электронная сістэма аплаты пошлін і падаткаў. Адкрыты Цэнтр мытнай ачысткі.
За аснову мытнага кошту пры разліку імпартнай пошліны бярэцца кошт CIF. Калі Мытны дэпартамент сумняваецца ў праўдзівасці названага у інвойсе кошту, то супрацоўнікі мытні могуць прымяняць іншыя метады разліку, прынятыя ў СГА.
У апошні час Тайланд ідзе па шляху лібералізацыі ўмоў гандлю, адмяняя мытныя пошліны ў рамках Пагаднення аб свабодным гандлі АСЕАН і шэрагу іншых двухбаковых пагадненняў аб свабодным гандлі. У рамках падобных Пагадненняў адмяняюцца пошліны на 90-95% найменняў тавараў.
Выкарыстанне Тайландам тэхнічных стандартаў і ўзмацненне жорсткасці кантролю аказваюць уплыў на імпарт у краіну шырокага асартыменту тавараў, у тым ліку: электронікі і тэлекамунікацыйнага абсталявання, прадуктаў харчавання і напояў, хімічнай прадукцыі. Прынятая ў Тайландзе сістэма тэхнічных рэгламентаў вельмі складаная і ўключае некалькі дзяржаўных арганізацый, якія адказваюць за розныя аспекты тэхнічнага рэгулявання.
Па таварах, якія класіфікуюцца як «абавязковыя для атрымання сертыфікатаў», не прымаюцца пратаколы выпрабаванняў з лабараторый, размешчаных за межамі Тайланда.
Прадукцыя ЕС, такая як электронныя вырабы, тэлекамунікацыйнае абсталяванне, аўтамабілі і запчасткі да іх, павінна праходзіць у Тайландзе тэставанне на адной з нешматлікіх акрэдытаваных выпрабавальных лабараторый, і, акрамя таго, павінен быць арганізаваны інспекцыйны агляд вытворчых прадпрыемстваў у Еўропе.