Палітычнае ўзаемадзеянне
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам устаноўлены 24 студзеня 1992 г.
Палітычнае ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і В'етнамам, пабудаванае на традыцыйных адносінах дружбы, даверу і ўзаемаразумення, дынамічна развіваецца ў рамках дасягнутага ўзроўню беларуска-в'етнамскага стратэгічнага партнёрства.
Падтрымліваецца дыялог на вышэйшым узроўні.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка наведаў В'етнам з афіцыйнымі візітамі ў 1997, 2008 і 2015 гг. Прэзідэнты В'етнама наведвалі Беларусь тройчы: Чан Дык Лыонг у жніўні 1998 г., Нгуен Мінь Чыет у маі 2010 г. і Чан Дай Куанг у чэрвені 2017 г.
Генеральныя сакратары ЦК Камуністычнай партыі В'етнама наведвалі Беларусь тройчы: Нонг Дык Мань у кастрычніку 2002 г., Нгуен Фу Чонг у лістападзе 2014 г., То Лам у маі 2025 г.
24 кастрычніка 2024 г. «на палях» саміту БРІКС у г.Казані (Расія) адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка з Прэм'ер-міністрам В'етнама Фам Мінь Чынем.
Рэгулярна ажыццяўляецца абмен візітамі дэлегацый высокага ўзроўню.
Кіраўнікі беларускага ўрада былі з візітамі ў В'етнаме ў 2004 г. (Сідорскі С.С.), у 2011 г. (Мясніковіч М.У.) і ў 2023 г. (Галоўчанка Р.А.). Беларусь наведвалі прэм'ер-міністры В'етнама Фан Ван Кхай (2000 год) і Нгуен Тан Зунг (2013 год).
Інтэнсіўна развіваюцца міжпарламенцкія сувязі. Ажыццяўляецца абмен візітамі парламенцкіх дэлегацый, праводзяцца сустрэчы ў рамках шматбаковых мерапрыемстваў.
Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь наведвалі В'етнам з візітамі ў сакавіку 2000 г. (Малафееў А.А.) і лютым 2006 г. (Канаплёў У.М.). У красавіку 2009 г. Беларусь з візітам наведаў Старшыня Нацыянальнага сходу СРВ Нгуен Фу Чонг, у снежні 2019 г. Нгуен Тхі Кім Нган.
У верасні 2018 года Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Мясніковіч М.У. прыняў удзел у жалобных мерапрыемствах у сувязі са смерцю Прэзідэнта СРВ Чан Дай Куанга. 25-26 ліпеня 2024 года намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Хаменка С.М. прыняў удзел у жалобных мерапрыемствах у сувязі са смерцю Генеральнага сакратара ЦК КПВ Нгуен Фу Чонга.
Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Іпатаў В.Д. прыняў удзел у святочных мерапрыемствах з нагоды 50-й гадавіны вызвалення Паўднёвага В'етнама і ўз'яднання краіны 29-30 красавіка 2025 г. у г. Хашыміне.
21 лістапада 2022 г. намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міцкевіч В.У. правёў сустрэчу са Старшынёй Нацыянальнага сходу В'етнама Выонг Дзінь Хюэ «на палях» 43-й Генеральнай асамблеі Міжпарламенцкай Асамблеі АСЕАН у г.Пнампені. 19 кастрычніка 2024 г. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргеенка І.П. правёў сустрэчу са Старшынёй Нацыянальнага сходу В'етнама Чан Тхань Манам «на палях» 45-й Генеральнай асамблеі Міжпарламенцкай Асамблеі АСЕАН у г.В'енцьяне. 6 красавіка 2025 г. у г.Ташкенце «на палях» Асамблеі Міжпарламенцкага саюза Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Качанава Н.І. правяла сустрэчу са Старшынёй Нацыянальнага сходу В'етнама Чан Тхань Манам.
Падтрымліваюцца кантакты паміж парламенцкімі групамі сяброўства дзвюх краін. 28 верасня 2023 г. і 12 лістапада 2024 г. адбыліся перамовы кіраўнікоў парламенцкіх груп сяброўства ў фармаце відэаканферэнцыі.
Ажыццяўляецца ўзаемадзеянне паміж знешнепалітычнымі ведамствамі.
У сакавіку 2014 г. адбыўся візіт у СРВ Міністра замежных спраў Беларусі Макея У.У. Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам, а таксама План супрацоўніцтва паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін на 2014-2015 гады. 24 красавіка 2025 г. у г. Мінску праведзены чарговы раунд палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў.
12 мая 2025г. у г. Мінску Міністр замежных спраў Беларусі Рыжанкоў М.У. правёў перагаворы з Намеснікам Прэм'ер-міністра, Міністрам замежных спраў СРВ Буй Тхань Шонам.
Наладжаны кантакты па лiнii палiтычных партый.
25-28 красавіка 2024 г. г.Мінск наведала Пастаянны намеснік Загадчыка Аддзела міжнародных сувязей ЦК КПВ Нгуен Тхі Хаанг Ван.
Паспяхова развіваецца ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый, аказваецца ўзаемная падтрымка па выбарнай тэматыцы.
Падтрымліваецца актыўны абмен візітамі на ўзроўні кіраўнікоў міністэрстваў і арганізацый Беларусі і В'етнама.
Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін налічвае 100 міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных пагадненняў.
У снежні 1997 г. Гандлёвае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у В'етнаме пераўтворана ў Пасольства. У г. Мінску з канца 2003 года дзейнічае Пасольства В'етнама.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2022 г. Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам назначаны У.У. Баравікоў. Прызначаны Пасол уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуен Суан Фуку 13 красавіка 2022 г.
У сакавіку 2022 г. адкрыта Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Хашыміне.