:

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялыстычнай Рэспубліцы В'етнам, Каралеўстве Тайланд, Каралеўстве Камбоджа, Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы, Рэспубліцы Саюз М'янма


Баравікоў Уладзімір Уладзіміравіч

Нарадзіўся 3 сакавіка 1975 года ў г.п.Краснаполле Магілёўскай вобласці, Рэспублікі Беларусь.

У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны», у 2019 годзе — магістратуру Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Прававое рэгуляванне кіраўніцкай дзейнасці ў сацыяльных і эканамічных сістэмах», магістр кіравання і права.

 

1997 – 2000 гг.

аташэ, трэці сакратар, другі сакратар консульска-прававога аддзела консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2000 – 2003 гг.

 трэці сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў 

2003 – 2006 гг.

другі сакратар, першы сакратар, саветнік консульска-прававога аддзела консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2006 –2009 гг.

першы сакратар, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя

2009 – 2011 гг.

саветнік упраўлення аналізу, планавання, візавай і тарыфнай палітыкі галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2011 – 2016 гг.

саветнік — загадчык консульскага аддзела Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча 

2016 г.

старшы саветнік упраўлення аналізу, планавання, візавай і тарыфнай палітыкі галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2016 – 2017 гг.

намеснік начальніка ўпраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2018 г.

намеснік начальніка галоўнага кадравага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь 

2018 –  люты 2022 гг.

начальнік галоўнага кадравага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

з сакавіка 2022 — цяп.час

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялыстычнай Рэспубліцы В'етнам

з ліпеня 2022 — цяп.час Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Камбоджа, Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы, Рэспубліцы Саюз М'янма
з жніўня 2022 — цяп.час Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Тайланд

Валодае англійскай, польскай і французскай мовамі.

Жанаты, мае дачку.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці