Навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне, супрацоўніцтва ў галіне адукацыі
Узаемадзеянне ў галіне навукі і тэхналогій ажыццяўляецца на падставе міжурадавага Пагаднення аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ад 5 чэрвеня 1995 г.
Дагаворна-прававая база паміж установамі Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі і в'етнамскімі партнёрамі ўключае шэраг пагадненняў у розных сферах навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.
У 2012 годзе быў створаны сумесны цэнтр В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій (ВАНТ) і НАН Беларусі для распрацоўкі і асваення ў вытворчасці тэхналогій у галіне прыбора- і машынабудавання, энергетыкі і хімічнай прадукцыі.
На базе тэхнапарка БНТУ «Палітэхнік» функцыянуе Беларускае аддзяленне Беларуска-В'етнамскага Цэнтра садзейнічання навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву.
У лістападзе 2021 г. прынята рашэнне аб стварэнні сумеснага Беларуска-В'етнамскага Навукова-даследчага Цэнтра па вывучэнні электрахімічных працэсаў на базе БДУ.
12 красавіка 2022 г. у г. Ханое ў В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій прайшоў круглы стол на тэму навуковага супрацоўніцтва Беларусі і В'етнама.
Кантакты паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і В'етнамскай акадэміяй навук і тэхналогій працягваюць актыўна развівацца. 20 красавіка 2022 г. прайшлі перамовы паміж прэзідэнтамі акадэмікам Уладзімірам Гусаковым і Цьяу Ван Мінем у фармаце відэаканферэнцыі. У верасні 2024 года Цьяу Ван Мінь з прадстаўнічай дэлегацыяй ВАНТ наведаў Беларусь, у снежні – адбыўся візіт у адказ дэлегацыі НАН на чале з першым намеснікам Старшыні Прэзідыума Чыжыкам С.А.
Дзейнічае Сумесная Беларуска-В'етнамская камісія па навукова-тэхнічным супрацоўніцтву. Чарговае 11-е пасяджэнне адбылося ў г.Ханое 25 верасня 2019 г. Быў падпісаны Пратакол аб ацэнцы стану рэалізуемых праектаў і перспектывах супрацоўніцтва пасля 2020 года.
Засноўвалым дакументам, які рэгламентуе ўзаемадзеянне ў сферы адукацыі, з'яўляецца абноўленае ў 2023 годзе Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі.
Развіваецца міжведамаснае ўзаемадзеянне.
15-16 чэрвеня 2023 г. з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Іванца А.І. у г.Ханое праведзены Дні беларускай адукацыі. Адбыліся перагаворы з Міністрам адукацыі і падрыхтоўкі кадраў Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуен Кім Шонам і Намеснікам Прэм'ер-міністра Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чан Хонг Ха.
31 сакавіка 2025 г. «на палях» пасяджэння Беларуска-В'етнамскай Міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве праведзена сустрэча першага намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Бахановіча А.Р. з намеснікам Міністра адукацыі В'етнама Нгуен Ван Фукам.
26 лістапада 2024 г. адбылася міжнародная канферэнцыя «В'етнамска-беларускія адносіны: мінулае, сучаснасць і будучыня», арганізаваная Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (БІСД) і Інстытутам еўрапейскіх даследаванняў В'етнамскай акадэміі грамадскіх навук.
10-11 сакавіка 2025 г. адбыўся візіт у В'етнам дэлегацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Каралём А.Д.
У красавіку 2025 г. падведзены вынікі IX Адкрытага міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка «Дружаць дзеці на планеце», які прайшоў у 2024 годзе пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.